Большасць грамадзянаў нічога не ведае пра кандыдатаў у прэзідэнты



Першую тысячу подпісаў прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў у Беларусі атрымалі разам за першых два дні кампаніі сябры ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзькі.

У сярэднім за адну гадзіну да кожнага стала падыходзіць і пакідае свае подпісы ад дзесяці да дваццаці чалавек.

Сябра ініцыятыўнай групы Сяргея Калякіна ад партыі левых ’’Справядлівы свет’’ Наталля Пікулева адзначыла, што пакуль людзі больш знаёмяцца з біяграфіяй кандыдата і праграмай партыі, чым пакідаюць подпісы:

– Падыходзяць людзі, цікавяцца, бо інфармацыі пакуль што мала. Падыходзяць, пытаюцца, што тут адбываецца. Знаёмім людзей з праграмай нашай партыі, з біяграфіяй кандыдата: хто такі і чым ён займаецца.

Большасць апытаных грамадзянаў нічога не ведае пра кандыдатаў. Яны пакуль толькі знаёмяцца з біяграфіямі палітыкаў і праграмамі іх структур, таму подпісы пакідаць не спяшаюцца.

Беларускае Радыё Рацыя