Браніслаў Камароўскі: Парад у Маскве – сімвал сучасных пагроз



Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі назваў парад Перамогі, які пройдзе ў Маскве 9-га траўня, сімвалам «сённяшняга нестабільнага і неспакойнага свету».

Такую ​​заяву кіраўнік Польшчы зрабіў падчас урачыстай прамовы ў гонар Дня Канстытуцыі.

– Варта памятаць, што ў гэтай ваеннай дэманстрацыі сілы, гаворка ідзе не пра гісторыю, а пра сучаснасць і будучыню. І ў такіх умовах мы павінны будаваць нашую польскую бяспеку.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі адзначыў, што Польшча павінна памятаць урокі гісторыі і не паддавацца памылцы, што краіне нішто не пагражае.

Паводле слоў польскага лідара, 9-га траўня на Чырвонай плошчы Масквы «будуць дэманстраваць сілу тыя дывізіі, якія нядаўна на вачах свету напалі на суседнюю Украіну».

У сярэдзіне сакавіка стала вядома, што Камароўскі вырашыў не прыязджаць у Маскву на ўрачыстасці ў гонар 70-годдзя Перамогі ў другой сусветнай вайне. Сваё рашэнне ён патлумачыў тым, што для яго непрымальны працяг гвалту ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя