Бяляцкі і Літвіна абмеркавалі ў Бруселі сітуацыю з правамі чалавека



Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці прапаноўваюць ЕЗ не зніжаць ровень маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і працягваць у сувязі з гэтым ціск на афіцыйны Менск. Сітуацыя з правамі чалавека абмяркоўвалася падчас візіту ў Брусель старшыні закрытага ўладамі Праваабарончага цэнтра „Вясна” Алеся Бяляцкага і віцэ-старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной 2—3 лютага.

Візіт Літвіной і Бяляцкага ў Брусель праходзіць незадоўга да прыняцця Еўразвязам рашэння аб санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека і фальсіфікацыі на выбарах.

Дзеянне візавых і эканамічных санкцый у дачыненні да 171 фізічнага і 10 юрыдычных асобаў Беларусі было прыпыненае 31 кастрычніка 2015 года на чатыры месяцы, пытанне па Беларусі будзе разглядацца 15 лютага Саветам ЕЗ па замежных справах.

Між тым беларускае МЗС неаднаразова заяўляла, што ў Менску разлічваюць на поўную адмену санкцый.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота DW