Былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Берасці аб’яднаюцца для сумеснай працы



Былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Берасці аб’яднаюцца для сумеснай працы ў паслявыбарчы перыяд. Пра гэта паведаміла лідар берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Дыяна Касцюковіч. Разам палітыкі будуць працаваць на выбарчых акругах і потым балатавацца на мясцовыя выбары. Дыяна Касцюковіч адзначыла, што на пляцоўцы будуць выносіцца пытанні як палітычнага, так і сацыяльнага характару:

— Мы будзем ствараць пляцоўку для кантактаў з былымі кандыдатамі ад розных партый, не толькі правацэнтрысцкай кааліцыі. Усе ахвотныя, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць далучацца і размаўляць, выказваць сваё меркаванне. Мы будзем таксама працаваць у сацыяльных нампрамках, выяўляць і агалошваць праблемы грамадзян. 

Прадстаўнікі партый на Берасцейшчыне плануюць пачаць падрыхтоўку да мясцовай кампаніі на пачатку 2017 года. Пакуль яны будуць занятыя працай з выбаршчыкамі актывам сваіх партый.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце