Чарговыя ўкраінскія вязні ў Расеі



Сяброў УНА-УНСО Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха Вярхоўны суд Чачні прысудзіў да 22,5 года і 20 гадоў калоніі адпаведна.

5016BD60-441A-4670-AFDD-973F95BDFDDB_w987_r1_s

Іх прызналі вінаватымі, нібыта, ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку чачэнскіх сепаратыстаў у 1990-х гадах, паведаміў у Facebook адвакат Ілля Новікаў. Абвінавачванні абсурдныя – заўважыў у нашым эфіры ўкраінскі журналіст Сяргей Грышын, які асабіста ведаў аднаго з вязняў.

— Гэта абсалютна выдуманая гісторыя, што ён недзе там ваяваў у Чачні і так далей. У Расеі шмат нашых вязняў: Сянцоў, Кольчанка, Афанасьеў, Карпюк, Клык і многія іншыя, з Крыму шмат. Я не ведаю на каго іх будуць мяняць і як мяняць, бо фактычна ў нас былі 2 ГРУ-шнікі і больш сур′ёзных і раскручаных няма.

Пасля вызвалення з расейскага палону Надзеі Саўчанкі прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абяцаў займацца вызваленнем іншых вязняў з расейскіх турмаў. Але атрымліваецца замкнёнае кола – адну выпусцілі – іншых бяруць у закладнікі – заўважае ўкраінскі журналіст.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: UNIAN