Чым народны сход адрозніваецца ад партыйнага з’езда?



Экс-кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Вайтовіч даў сваю ацэнку прайшоўшаму ў сталіцу Усебеларускаму хуралу.

Аляксандр Вайтовіч: Я мяркую, што такія мерапрыемствы рэальна нічога не даюць краіне, хаця я і прытрымліваюся пазіцыі, што планы на нейкую бліжэйшую перспектыву ўсё роўна трэба мець. Большасць краін гэтага прытрымліваецца, але ж план – гэта не догма. Іншая справа, што задачы на пяцігодку ў нас і так сфармуляваны ўрадам. Тады навошта патрэбна нейкае абмеркаванне “прадстаўні камі працоўных калектываў”?

РР: Ці падобны гэты форум на партыйны з’езд?

Аляксандр Вайтовіч: Ведаеце, калі рыхтаваліся партыйныя з’езды, то тады падрыхтоўка была больш значная, чым зараз. Раней усё пачыналася знізу. Да прыкладу, у нашым інстытуце збіраўся партыйны сход, на ім кожны мог выступіць, бо нікому не забаранялася і ніякіх абмежаванняў не было. Абіраўся кандыдат на раённую канферэнцыю, дзе таксама можна было выступіць з прапановамі. Далей – вобласць, галоўнае мерапрыемства… Вось колькі ступеняў праходзілі, але галоўнае – можна было насамрэч абмеркаваць праблемы. А зараз што? Некага вылучылі, адзінагалосна прагаласавалі – і ўсё. Да таго ж, колькі чалавек змаглі выступіць на сходзе з 2500 дэлегатаў? Таму эфекту ў сёняшніх хуралах нашмат менш, чым было раней. А ўвогуле, усё вырашаюць зусім не тыя, хто прысутнічае на такіх сходах.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя