Датэрмінова прагаласавала ўжо 28% выбаршчыкаў



За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі свой голас аддалі больш за 28% выбаршчыкаў.

Больш за ўсё датэрмінова прагаласавалі ў Гомельскай вобласці – 30,85%. У Магілёўскай і Віцебскай абласцях датэрмінова прагаласавалі ўжо 29,92% і 29,83%.

Менш за ўсё выбаршчыкаў вырашылі аддаць свой голас датэрмінова ў Мінску – 23,39%.

Гэты паказчык значна вышэй, чым падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. У 2010 годзе ў агульнай складанасці датэрмінова прагаласавалі 23,1% грамадзян.