Датэрмінова „прагаласавалі” ўжо 24,3%



Лідзія Ярмошына

Фота svaboda.org

За чатыры дні (6, 7, 8 і 9 верасня) у датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел 24,31% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, паведамляе БелТА са спасылкай на ЦВК.

У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 3,92% выбаршчыкаў, за два дні – 9,63%, за тры дні – 16,71%.

У Берасцейскай вобласці датэрмінова ўжо прагаласаваў 21% выбаршчыкаў, Віцебскай – 26,86%, Гомельскай – 26,87%, Гарадзенскай – 24,82%, Менскай – 23,83%, Магілёўскай – 26,75%, у Менску – 21, 51%, за межамі Беларусі – 22,24%.

Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец адзначае, што ўжо можна з упэўненасцю сцвердзіць, што мы зноў не маем выбараў, а толькі іх імітацыю:

– Факт ёсць фактам, у Беларусі адсутнічаюць выбары, як інструмент змены дзяржаўнай палітыкі, як інструмент выбару прадстаўнікоў народу.

Асноўны дзень галасавання — 11 верасня.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя