Дэмакратычнай кандыдатцы з Рудабелкі вынеслі папярэджанне



Дэмакратычнай кандыдатцы з Рудабелкі вынеслі папярэджанне за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства за дзень да самога мерапрыемства.

Кандыдатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алена Луцковіч атрымала неадназначны дакумент ад Калінкавіцкага райвыканкама, які датуецца 6-м верасня. У паперы выказваліся прэтэнзіі за арганізацыю 7-га верасня акцый па раздачы ўлётак у межах кампаніі «Жанчыны супраць фальсіфікацый».

Алена Луцковіч звяртае ўвагу на неадпаведнасць дат і на тое, што выканкам не мае права выносіць папярэджанні.

Людзі мяне падтрымліваюць, падтрымліваюць маю праграму, але ж вынік вядомы. Ёсць кандыдат ад улады, які ўжо ўзгоднены, зацверджаны Адміністрацыяй прэзідэнта. І незалежна ад таго, як людзі будуць галасаваць, ён будзе прызначаны дэпутатам у парламент. І гэты чалавек ідзе туды не дзеля таго, каб праводзіць эканамічныя рэформы, а для таго, каб сядзець там і падтрымліваць цяперашні рэжым і лад.

Дэмакратычная кандыдатка Алена Луцковіч балатуецца па 41-й Калінкавіцкай выбарчай акрузе. Яе асноўным канкурэнтам з’яўляецца былы старшыня Калінкавіцкага райвыканкама, а ў цяперашні час кіраўнік Мазырскага райвыканкама Яўген Адаменка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель