Дэмакратычны Слонім будзе прадстаўляць Віктар Марчык



У суботу, 12 лістапада, адбылося пасяджэнне сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. На пасяджэнні аднагалосна было вырашана, што Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл у радзе Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу пастаянна будзе прадстаўляць сябра згуртавання, кіраўнік Слонімскага грамадскага цэнтра Віктар Марчык.

img_3221

На пасяджэнні Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл вырашаліся і шэраг іншых пытанняў. У прыватнасці, 10 снежня сябры згуртавання наведаюць магілу доктара філалагічных навук, паэта і літаратуразнаўца Міколы Арочкі ў вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна. Ішла гутарка і аб падтрымцы падпіскі на беларускамоўныя выданні на 2017 год, выпуск календара “Знакамітыя людзі Слонімшчыны” і шэраг іншых пытанняў.

img_3212

img_3213

img_3218

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім