“Дэсант” беларускіх палітыкаў у Баранавічах



У Баранавічах з мясцовымі актывістамі сустрэліся прадстаўнікі аргкамітэта Кангрэса дэмакратычных сілаў – Станіслаў Шушкевіч, Вячаслаў Сіўчык і Мікалай Статкевіч. Паслухаць іх прыйшлі каля паўсотні чалавек. Гаварылі пра мэты і задачы кангрэса, які рыхтуецца, адказвалі на пытанні і прасілі падтрымаць гэтую ініцыятыву. Кажа першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч:

– У нас цяпер адна мэта – каб людзі, якія лічаць сябе грамадзянамі Беларусі, каб людзі, якія лічаць, што нам патрэбны людскі палітычны лад, былі разам. І не ўдасканальвалі адзін другога, крытыкуючы адмоўныя рысы, а каб яны добрыя рысы розных людзей аб’ядноўвалі і выступілі адзіным фронтам супраць гэтага цемрашальства, якое ў нас адбываецца.

Людзі, а іх было каля 60-ці чалавек, амаль аднадушна падтрымалі ідэю правядзення Кангрэса дэмакратычных сілаў. Супраць выказаўся толькі адзін удзельнік сустрэчы.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы