„ДНР” абстрэльвае Данецк. Мясцовыя знялі відэа



У сацыяльных сетках апублікавана відэа з Данецка, аўтар якога паведамляе, што абстрэлы горада вядуць самі баевікі.

Відэа датавана 26 чэрвеня.

„Страляюць са Смалянкі, а прылятае дзесьці ў цэнтры ці на Калінаўцы”, – кажа за кадрам аўтар відэа.

„Паміж адлётам і прылётам – секунда. Прамы доказ таго, што тэрарысты „ДНР” страляюць па Данецку з Данецка”, – дадаў ён.

Ён запісаў гукі „адлёту” і „прылёту” снарадаў. Чуваць, што паміж імі сапраўды праходзіць не больш за секунду.

donpress.com