Дональд Туск пераабраны на пасаду старшыні Еўрапейскай рады



Дональд Туск выбраны нягледзячы на пратэст афіцыйнай Варшавы.

Дональд Туск быў пераабраны на пасаду кіраўніка Эўрапейскай рады. Лідары Еўразвязу прынялі гэткае рашэнне насуперак пазіцыі Польшчы.

Перад пачаткам саміту, які праходзіць у Бруселі, лідары большасці краінаў ЕЗ пацвердзілі, што яны выказваюцца за перавыбар былога польскага прэм’ера Дональда Туска на пасаду старшыні Еўрапейскай рады.

Яны пераконвалі, што трэба забяспечыць стабільнасць еўрапейскіх структур у цяперашні складаны перыяд.

Катэгарычны пратэст супраць ігнаравання голаса Польшчы выказала прэм’ер-міністр краіны Беата Шыдла. Яна прасіла арганізаваць наступны саміт з мэтай выбару кіраўніка Еўрапейскай рады, але ейная заява была адхіленая.

Польскае Радыё