Два ўчасткі для галасавання ў адной школе



Слонімскі райвыканкам не знайшоў у Слоніме больш месцаў для ўчасткаў для галасавання, як размясціць іх у адной навучальнай установе. Так Незалежны ўчастак для галасавання № 10 і Сонечны ўчастак для галасавання № 11 будуць месціцца ў адным будынку Слонімскай сярэдняй школы № 8.

Такога ў Слоніме за ўсе пасляваенныя гады яшчэ не было. Выбаршчыкі Сонечнага ўчастка для галасавання заўсёды галасавалі ў актавай зале Слонімскага маторарамонтнага завода. А цяпер ім прыйдзецца галасаваць у СШ № 8.

Выбаршчыкі сёння ўжо з гэтага ўсміхаюцца: “Хоць бы не пераблытаць участкі…”.

“Ды якая розніца, дзе мы кінем тыя бюлетэні – іх усё роўна ніхто лічыць не будзе, бо яны ўжо палічаны…”, — кажуць іншыя.

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім