Дзейнасць у падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча будзе працягвацца



 

У Менску адбылося паседжанне ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, на якім абмяркоўваліся далейшыя планы дзеянняў.

Удзельнікі яшчэ раз падкрэслілі, што дзейнасць у падтрымку палітвязня будзе працягвацца, падрабязней пра планы ініцыятыўнай групы можна будзе даведацца 28 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі, на якую старшыня ініцыятыўнай групы, жонка палітвязня Марына Адамовіч запрасіла журналістаў:

 – Па выніках першага этапу кампаніі мы 28-га праводзім прэс-канферэнцыю для беларускіх СМІ. Запрашаем незалежных журналістаў далучыцца да нас. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў 12 гадзін у памяшканні прафсаюзаў работнікаў электроннай прамысловасці. 

Нагадаем, што ЦВК не зарэгістравала ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, у якую ўвайшло каля 1700 чалавек. Таксама, на мінулым тыдні Вярхоўны суд адмовіў Марыне Адамовіч у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя