Дзень незалежнасці ў Полацку



Дзень незалежнасці ў Полацку адзначылі пікетам з бел-чырвона-белымі сцягамі каля цэнтральнага гарадскога ўнівермага. На пікеце актывісты дэмакратычнага руху Полаччыны збіралі подпісы за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольгі Дамаскінай.

1377596

Актывіст руху “За Свабоду” Яраслаў Берніковіч паведаміў нашаму радыё, што пікет сабраў шмат актывістаў дэмакратычнага руху, а таксама журналістаў.

– Пытаюцца, дзе працуе наш кандыдат, пытаюцца, чаму балатуецца ў Полацку, пытаюцца пра бел-чырвона-белыя сцягі. Але так усё больш станоўча.

РР: Людзі не згадваюць, што сёння Дзень незалежнасці.

– Не, людзі не ўзгадваюць, але мы нагадваем ім.

Ініцыятыўная група па зборы подпісаў Вольгі Дамаскінай зарэгістравана па Полацкай выбарчай акрузе №27.

Сёння Вользе далі азнаміцца з загадам пра яе звальненне з пасады загадчыца Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я. Вольга лічыць, што гэткім чынам на яе робіцца ціск, каб яна знялася з выбараў.

13669773

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Вольгі Дамаскінай