Дзмітрый Кучук: Адмовілі, бо відавочна ёсць што хаваць



Дэлегацыі Еўрапарламенту не дазволілі наведаць Беларусь. Прадстаўнікі фракцыі „зялёных” у Еўрапейскім парламенце на чале з Рэбекай Хармс збіраліся сустрэцца з беларускімі ўладамі і падняць пытанні вакол будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Адмова ва ўездзе ў Беларусь сведчыць пра тое, што беларускія ўлады не гатовыя да дыялогу з Еўропай, – кажа першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

– Будаўніцтва атамнай станцыі знаходзіцца ў палітычнай плоскасці абмеркавання ў Еўрапарламенце на ўзроўні правоў чалавека і свабодных выбараў. Канешне, калі б дэпутатаў пусцілі, то магчыма нейкія непаразуменні былі б знятыя і быў бы выбудаваны нейкі дыялог паміж уладай і Еўрапарламентам. Нашыя ўлады дэкларуюць аб тым, што ўсё адкрыта, усё можна паглядзець, але гэта толькі на словах, а справамі гэта не пацвярджаецца. Гэта мы звязвае перш за ўсё з тым, што ёсць што хаваць.

У афіцыйным адказе беларускай амбасадзе гаворыцца, што беларускі бок не бачыць магчымасці дла арганізацыі патрэбных сустрэч з-за недахопу часу. Аднак самі еўрапарламентарыі бачаць прычыну адмову ў рэзалюцыі Еўрапарламенту, якая асуджае нядаўнюю хвалю рэпрэсіяў у Беларусі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя