Дзмітрый Мядзведзеў ляціць у Беларусь



Расейскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў заўтра едзе ў Менск, каб урэгуляваць газавую спрэчку. Беларусь пакуль не пералічыла грошы за расейскі газ, якія завінавацілася Расеі. Паведамляецца, што сродкі не пералічаныя, таму што “гэта павінна быць спалучана з падпісаннем пагадненняў па некаторых іншых тэмах”.

10 кастрычніка Менск і Масква заявілі пра дасягнутыя дамоўленасці ў сферы паставак энерганосьбітаў. Неўзабаве Беларусь адмяніла падвышаныя тарыфы на транзіт расейскай нафты, а Расея паабяцала павялічыць аб’ём паставак нафты. Акрамя таго, беларускі бок паабяцаў пагасіць недаплату за расейскі газ – а гэта 281 мільён даляраў. Раней Менск не даплачваў за газ, паколькі лічыў цану – несправядлівай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gazetairkutsk.ru