Эксперт: На менскім парадзе Расея адпрацоўвае перакідку ў Беларусь ваеннай тэхнікі



У парадзе, які пройдзе ў Менску 9 траўня, прыме ўдзел рэкордная колькасць расейскай тэхнікі.

У Беларусь прыбылі «Іскандэры»,  стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі, і далёкія ракетаносцы-бамбардзіроўшчыкі. Масква ўжо другі год накіроўвае на парад у Менск сваіх вайскоўцаў. «Гэта не толькі дэманстрацыя сілы, але і адпрацоўка перакідання ў Беларусь расейскіх частак і падраздзяленняў, – кажа ваенны эксперт Аляксандр Алесін. І падкрэслівае, што да ўкраінскіх падзей такога не было».

Для ўдзелу ў цяперашнім парадзе Расея, сярод іншага, накіравала ў Менск ваеннаслужачых 234-га гвардзейскага Чарнаморскага дэсантна-штурмавога палка імя Аляксандра Неўскага і 76-й Гвардзейскай Чарнігаўскай дэсантна-штурмавой дывізіі. Ваенныя абодвух фармаванняў ўдзельнічалі ў першай і другой Чачэнскіх войнах. А так званыя «пскоўскія дэсантнікі» з 76-й дывізіі летась выконвалі «адмысловыя заданні» у Крыме.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота interfax.by