Еўрадэпутаты абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі



У абмеркаванні ўдзельнічалі прадстаўнікі міжнароднай камісіі Еўрапарламента, а таксама кіраўнікі дэмакратычных партый і арганізацый Беларусі.

24052016

Паводле  сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталя Рымашэўскага, беларускія дэмакратычныя сілы выступілі з адзіным пасланнем адносна маючых адбыцца парламенцкіх выбараў:

– На нашую думку, галоўная небяспека будзе ў тым, што ўлады двух-трох чалавек нібыта ад апазіцыі, прызначаных у парламент, будуць выдаваць за посьпех, дэмакратызацыю, хоць рэальна ніякіх зменаў да лепшага, ніякіх паляпшэнняў умоў правядзення выбараў у Беларусі няма. ЦВК адмовілася ўносіць і прапановы АБСЕ, і прапановы незалежнай дэмакратычнай супольнасці па зменах у выбарчы кодэкс, правапрымяняльную практыку па працэдуры правядзення выбараў.  

Таму надзвычай важна, што абсалютная большасць прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў выступіла з адзіным пасланнем.

Прызначэнне двух – трох апазіцыйных ці псеўдаапазіцыйных кандыдатаў у парламент нельга лічыць дэмакратызацыяй. Мы патрабуем свабодных і справядлівых выбараў, – падкрэсліў Рымашэўскі. Па яго словах, такая пазіцыя была з разуменнем прынятая дэпутатамі Еўрапарламента.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ucpb.org