Еўрапарламент ухваліў стварэнне арміі ЕЗ



Еўрапейскі парламент ухваліў рэзалюцыю, прапанаваную экс-прэм’ерам Бельгіі і адказным за перамовы пра «брэксіт» Гі Вярхофстатам, пра ўзмацненне цэнтралізацыі Еўрапейскага звяза і стварэнне пасады міністра фінансаў ЕЗ і агульнай еўрапейскай арміі.

За рэзалюцыю прагаласавалі 283 еўрадэпутаты пры 269 галасах супраць і 83 тых, хто ўстрымаўся.

Бельгійскі палітык лічыць, што ўнутры Еўразвяза неабходна аддаваць прыярытэт рашэнню большасці краін, не чакаючы адабрэння ўсіх чальцоў ЕЗ па тым ці іншым пытанні.

Як адзначаюць карэспандэнты, па сутнасці, Вярхофстат прапануе абмежаванне або нават поўную ліквідацыю права краін-чальцоў Еўрапейскага звяза адмаўляцца ад выканання калектыўных рашэнняў.

Сёлета Еўразвяз чакаюць выбары ў Францыі, Нямеччыне і Нідэрландах – у кожнай з гэтых краін апытанні паказваюць, што папулісты-еўраскептыкі могуць разлічваць на значную падтрымку насельніцтва.

Паводле bbc.com