ЕЗ збіраецца сачыць за “справай патрыётаў”



Еўразвяз не будзе рабіць нейкіх крокаў, звязаных з веснавымі масавымі пратэстамі і арыштамі ў Беларусі, але збіраецца ўважліва сачыць за „некаторымі расследаваннямі”.

Пра гэта парталу tut.by заявіла кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Андрэа Віктарын.

Па яе словах, ЕЗ працягне „палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю”. Але, дадала Віктарын, часам пра захаванне правоў чалавек лепш гаварыць „на прамых перамовах, а не публічна”. Яна дадала, што Еўразвяз будзе ўважліва сачыць за „справай патрыётаў”, па якой затрыманыя, між іншымі, чальцы былога „Белага легіёна”.