ФСБ цісне на сваякоў публіцыста Андрэя Піянткоўскага



Сёння з раніцы следчыя ФСБ заявіліся з ператрусам у кватэру ўнука ведамага публіцыста Андрэя Піянткоўскага. Іх дзеянні звязаныя з крымінальнай справай аб экстрэмізме.

„Сілавікі прыйшлі каля сямі раніцы, – напісаў у сваім твітары адвакат Піянткоўскага Марк Фэйгін. „Рыюцца ўсюды, надзвычай дбайна”, – адзначае юрыст. Па яго словах супрацоўнікі не збіраюцца абмяжоўвацца толькі кватэрай унука і дачкі публіцыста, аператыўнікі маюць намер працягнуць ператрусы ўжо па месцы рэгістрацыя самога Піянткоўскага.

Напомнім, што журналіст і грамадскі дзеяч Андрэй Піянткоўскі пакінуў Расею ў лютым гэтага году з-за крымінальнага пераследу. У сакавіку ў дачыненні Піянткоўскага была пачатая крымінальная справа адразу па двух артыкулах – аб экстрэмізме і публічных закліках да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Расеі. Нагодай для гэтага стаў артыкул «Бомба, готовая взорваться» – ён быў надрукаваны на сайце „Эха Москвы”. Раней паведамлялася, што праверыць тэкст на прадмет экстрэмізму Генпракуратуру Расеі папрасіла галава камітэтуДзярждумы па бяспецы Ірына Яравая.

Сам Андрэй Піянткоўскі не раз заяўляў, што вяртацца ў Расею бліжэйшым часам не збіраецца.

Андрэй Піянткоўскі ведамы як бліскучы аналітык і паслядоўны крытык пуцінскага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя паводле Эхо Москвы