Галандцы не падтрымалі Украіну ў пытанні асацыяцыі



Паводле вынікаў экзіт-полаў у Галандыі на рэферэндуме перамагаюць праціўнікі асацыяцыі Украіны з Еўразвязам. 64 адсоткі тых, хто прагаласаваў, выказаліся супраць дамовы пра асацыяцыю.

uid_5cdf6c931840254a5dee1304e50260701459974036539_width_633_play_0_pos_0_gs_0_height_355

Выбарчая яўка склала 32 адсоткі, а гэта значыць, што рэферэндум адбыўся.

Яшчэ ба абвяшчэння вынікаў галасавання прэм′ер Галандыі Марк Рутэ сказаў, што калі яўка перавысіць 30 адсоткаў, а праціўныікі дамовы пра асацыяцыю здабудуць пераважную большасць, Галандыя не зможа так проста ратыфікаваць гэты дакумент.

Трэба будзе абавязкова ўзважыць гэты крок. Ігнараванне голасу грамадзянаў — нават калі ён мае толькі кансультатыўны характар — магло негатыўна паўплываць на ровень падтрымкі грамадзянамі ўраду перад выбарамі, якія адбудуцца ў наступным годзе.

Вынікі рэферэндуму ставяць улады Галандыі ў нязручнай сітуацыі таксама перад Еўразвязам, працай якога краіна цяпер кіруе. З самага пачатку галасаванне лічылася тэстам стаўлення галандцаў не столькі да Украіны колькі да самога Еўразвязу. Еўраскептыкі, якія ініцыявалі рэферэндум, лічаць, што ягоныя вынікі — гэта «пачатак дыскусіі пра іншы Еўразвяз».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  pixabay.com/BRRT