Галіна Скараход: Правацэнтрыскі жаночы форум ужо дзейнічае



У Беларусі створана агульнанацыянальная ініцыятыва па аб’яднанню ўсіх жынчынаў правацэнтрыскіх партыяў. Пытанняў, якімі маглі б заняцца сяброўкі правацэнтрыскага жаночага форуму, самыя разнастайныя. Запрасіць да яго гарадзенскіх жанчынаў у Гародню прыехала Галіна  Скараход, намесніца старшыні руху „За Свабоду”. Агульныя праблемы яна назвала такія:

– Гэта звязана з адукацыяй, з медыцынай. Я думаю, што не сакрэт для ўсіх, што становішча жанчын пагаршаецца, таму што памяншаюцца заробкі. І жанчыны вельмі востра адчуваюць гэты сацыяльны крызіс. Таму вось такія пытанні могуць аб’яднаць, як жанчын Гарадзеншчыны, так і жанчын Меншчыны і ўсіх іншых абласцей Беларусі. Жанчыны ў Беларусі – гэта вельмі актыўная сацыяльная група. Большасць маюць вышэйшую адукацыю. І яны больш востра адчуваюць гэтыя праблемы.

suscynski_halina skarachod

Правацэнтрыскі жаночы форум ужо дзейнічае па двух накірунках. Першы кірунак: „Жанчыны супраць фальсіфікацыяў”. Сэнс яго ў тым, каб з’вярнуцца да сяброў камісіяў, жанчынаў, з просьбай правільна падлічваць галасы, нягледзячы на ціск і загады з гары. Другі напрамак: „Школа жаночага лідарства”, якая ўжо дзейнічае ў Гародні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя