Гарадзенскаму кандыдату ад АГП «парэзалі» біяграфію



Кандыдат ад гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Віктар Данільчык незадаволены тым, як надрукавалі ягоную біяграфію ва ўлётцы, што ўлады распаўсюджваюць па Гарадзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50.

dan3

Распавядае Віктар Данільчык:

— Па сутнасці яны не маюць права рэдагаваць маёй біяграфіі, але яны гэта зрабілі. Прычым выразалі цэлымі абзацамі. Цяпер мы будзем падаваць скаргу на гэтыя дзеянні. Я, вядома, не ведаю, як яны яе разгледзяць і ці пачнуць нейкія дзеянні, каб данесці да людзей поўную інфармацыю пра мяне як кандыдата. У любым выпадку гэта паважнае парушэнне, бо выразалі цэлы кавалак маёй грамадскай дзейнасці, якая была накіравана на паляпшэнне жыцця ў горадзе. 

Віктар Данільчык збіраецца падаваць скаргу ў акруговую выбарчую камісію, а пасля таксама Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Актывіст спадзяецца законным шляхам дабіцца зменаў, каб паказаць жыхарам Гародні тое, чым ён займаецца апошнія некалькі гадоў свайго жыцця.

dan1

dan2

dan4

ДАНИЛЬЧИК Виктор Александрович

Кандидат в депутаты Палаты представителей шестого созыва по Гродненскому-Октябрьскому избирательному округу №50

Родился 21 января 1985 года в городе Гродно.

В 2003 году закончил среднюю школу №26 г. Гродно.

Сразу после получения среднего образования начал работать в частном бизнесе. Сначала как наёмный работник, а с 2013 года сам стал индивидуальным предпринимателем.

Сталкиваясь на протяжении этих лет с проблемами, которые есть у частного бизнеса, с 2011 года сотрудничаю с СЮЛ (Союз Юр Лиц) «Республиканская конфедерация предпринимателей» для создания в Гродненской области структуры для помощи и поддержки предпринимательства, малого и среднего бизнеса.

С 2014 года директор некоммерческого культурно-спортивного учреждения «Корпорация спорта». В рамках данной организации организовал и провел 2 фестиваля детского футбола «Бэйби Кап» для детей 5-8 лет, также несколько футбольных турниров для взрослых. Кроме того был инициатором и  партнером проекта «Знай свою команду» с футбольным клубом „Неман”.

В 2016 году при поддержке экспертного Совета по экономике Объединенной гражданской партии, Научно-исследовательского центра Мизеса и аналитического центра «Стратегия» организовал и провел несколько круглых столов по проблемам малого и среднего бизнеса.

Женат, воспитываю дочь.

Член Объединенной Гражданской Партии.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня