Гарадзенскія кандыдаты даведаліся калі выступяць на тэлебачанні



17 жніўня кандыдаты ад Гародні выступяць на мясцовым тэлебачанні. Для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў ад Гародні ўжо вызначаны час, калі яны выступяць у афіцыйных СМІ.

Акруговыя камісіі ў прысутнасці кандыдатаў і назіральнікаў вызначылі гадзіны для мясцовага тэлебачання і радыё. Кажа назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэта Раман Юргель, які прысутнічаў на паседжанні акруговай камісіі 49.

— Метадам кідання кона кандыдаты ў дэпутаты будуць па чарзе выступаць на тэлебачанні 5 хвілін, і 5 хвілін ў радыё. Усё прапісана ў пастановах ЦВК і ўсё адбылося згодна з выбарчым заканадаўствам і пастановамі ЦВК. Ніякіх скаргаў, заўваг, прапановаў ні ад грамадзян ні ад кандыдатаў не паступала. Па тэлебачанні для Гарадзенскай вобласці выбраная дата 17 жніўня, а ў радыё — 25 жніўня.

Як заўважыў назіральнік Раман Юргель, ня ўсе кандыдаты спяшаюцца атрымаць пасведчанні і падаць спісы давераных асобаў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя