Генры Кісінджэр: „Трамп – унікальны прэзідэнт”



Былы дзяржаўны сакратар ЗША Генры Кісінджэр назваў Дональда Трампа сама ўнікальным абраным прэзідэнтам у гісторыі гэтай краіны.

Выступаючы на CNN Кісінджэр сказаў: „Трамп – гэта палітык, у якога няма ніякага багажа, ён не прывязаны да аніякай канкрэтнай групы і стаў прэзідэнтам на падставе сваёй уласнай стратэгіі”.

Што датычыць дачыненняў ЗША з Расеяй, то Кісінджэр падкрэсліў, што Трампу трэба разглядаць Пуціна ўсур’ёз. Да гэтага адміністрацыя Абамы дазваляла сабе дастаткова паблажлівы тон у стасунках з Крамлём.

Беларускае Радыё Рацыя