Граф Прушынскі: Захочуць, каб быў конь дэпутатам – будзе конь



Граф Аляксандр Прушынскі, які меў намер балатавацца ў прэзідэнты, распавёў, чаму яго не цікавіць гэтая парламенцкая кампанія.

img_20160909_162847

Аляксандр Прушынскі: Удзельнічаць у парламенцкіх выбарах – гэта толькі страціць час і грошы. Каго ўлада абярэ ў дэпутаты – той і будзе. Захочуць, каб быў конь дэпутатам – будзе конь. Цэзар жа у свой час зрабіў каня сенатарам. Так што прыклады ў гісторыі былі.

РР: Але ж трэба, каб яшчэ на Захадзе прызналі выбары.

Аляксандр Прушынскі: Захад не зрабіў нічога, каб у Беларусі былі празрыстыя і справядлівыя выбары, хаця такая магчымасць была. Па сутнасці, няма ніякага кантролю за падлікам галасоў, гэтага не дамагліся. Усіх, напэўна, задавальняе такая сітуацыя.

РР: Калі вам не цікавыя парламенцкія выбары, то можа прымеце ўдзел у наступных прэзідэнцкіх?

Аляксандр Прушынскі: Мне зараз 82 гады, не ведаю, як буду пачувацца ў 86, калі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Можа быць, мяне ўжо не будзе. І ўвогуле, у 86 гадоў чалавек, напэўна, ужо крыху стараваты для прэзідэнцкай работы. Энергіі ў мяне ўжо менш, таму лепш адпачываць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя