Грэцыю заклікаюць выплаціць даўгі



Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель абмеркавалі ў Берліне доўг Грэцыі са старшынёй Міжнароднага валютнага фонду і прэзідэнтам Еўрапейскага цэнтральнага банка. Бакі дамовіліся актывізаваць перамовы з Афінамі дзеля найхутчэйшага падпісання ўгоды.

A Greek national flag flutters next to a statue of ancient Greek goddess Athena, in Athens

Грэцыя павінна вярнуць 300 млн еўра (328 млн даляраў) пазыкі 5 чэрвеня, каб пазбегнуць дэфолту. Прэм’ер-міністр краіны Алекс Цыпрас раней паскардзіўся, што ад яго ўрада патрабуюць «абсурдныя рэчы». У канцы траўня міністр унутраных спраў Грэцыі Нікас Вуцыс заявіў, што ў казне няма сродкаў на плацёж па крэдыце МВФ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters