ІД пагражае Расеі крывавымі нападамі



Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» выпусціла відэазварот, у якім утрымліваецца пагроза здзейсніць крывавыя напады на тэрыторыі Расеі.

Медыяпадраздзяленне ІД — Al Hayat Media Center — размясціла відэа на рускай мове, яно суправаджаецца тытрамі на англійскай.

У роліку са шматлiкiмі кадрамі забойстваў гаворыцца, што «хутка, вельмі хутка кроў пральецца морам». У ім таксама ўтрымліваюцца пагрозы ўзяць Крэмль і «вярнуць Каўказ».

Некаторыя часткі тэксту відавочна звернутыя да жыхароў не толькі Расеі, але і Еўропы ў цэлым.

Закадравы тэкст уяўляе сабой па форме традыцыйны спеў «нашыд» і нагадвае адзін з галоўных джыхадзістскіх гімнаў, якія выкарыстоўваюцца ІД у прапагандысцкіх відэа са сцэнамі гвалту.

bbc.com