Ігар Луцэнка запусціў ва ўкраінскім парламенце дрон



У Вярхоўнай Радзе Украіны адбыўся чарговы скандал. Падчас плянарнага паседжання парламенту адзін з дэпутатаў запусціў проста ў зале беспілотны лятальны апарат.

Паводле словаў дэпутата Ігара Луцэнкі, які і запусціў дрон ў зале Вярхоўнай Рады, ён вырашыў такім нетрадыцыйным спосабам адсочваць так званых “кнопкадаваў”, то бок дэпутатаў, якія галасуюць і за сябе, і за іншых.

Спікер парламента Андрэй Парубій назваў такія дзеі народнага абранца “цыркам”. У сваю чаргу, дэпутат Ігар Луцэнка, які і запусціў дрон у залу парламента, паабяцаў ужыць яшчэ больш радыкальныя спосабы барацьбы з парушальнікамі, а сам дрон пасля выканання назіральнай місіі адправіць у зону Антытэрарыстычнай аперацыі.

Тым часам віцэ-спікер запатрабавала на тры дні пазбавіць парушальнікаў-дэпутатаў права голасу.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацый