Іна Цярэшчанка: Цяпер улада дэманструе, што яна сітуацыю кантралюе



Год таму, 2-га траўня, у выніку сутычак у Адэсе загінула каля паўсотні чалавек.

Пераважна – прарасейскіх актывістаў. 42 чалавекі з іх загінулі ў выніку пажару ў Доме прафсаюзаў, дзе за тоўстымі сценамі шукала сховішча 400 чалавек.

Фінал супрацьстаяння праўкраінскіх і прарасейскіх актывістаў стаў трагічным, сотні людзей атрымалі раненні.

Кажа старшыня Адэскай абласной групы медыяцыі Іна Цярэшчанка:

Калі на Майдане загінулі людзі, то гэта было супрацьстаянне грамадства і ўлады. У нашым выпадку, гэта такое ўпершыню ў нас было, калі сутыкнулася грамадства і загінула такая вялікая колькасць людзей. У дадатак пры поўнай бяздзейнасці міліцыі, Міністэрства ўнутраных справаў, пажарнікаў і гэтык далей.

Многія пытанні надалей застаюцца без адказаў, следства працягваецца, ёсць затрыманыя. У той жа час у самой Адэсе жыццё працягваецца звычайна.

IMG_2157

“У апошнія два тыдні ўзмоцненыя патрулі на вуліцах”, – працягвае Іна Цярэшчанка:

– Вайна ў нас гібрыдная, таму інфармацыйныя ўкіды вельмі моцныя. Але падзеі 2 мая былі, нас навучылі, і цяпер многія не так ужо вераць у тое, што чуюць, або правяраюць інфармацыю. Плюс да таго, улада тады і цяпер – гэта дзве розныя ўлады. Цяпер улада дэманструе, што яна сітуацыю кантралюе.

У інтэрнэце можам знайсці сайт Камітэту вызвалення Адэсы, які называецца “Камітэт 2 Мая”, дзе змешчана інфармацыя адносна падзей гадавой даўніны, у тым ліку спіс ахвяраў і хада расследавання тых падзей з боку журналістаў.

2-га траўня ў Адэсе плануюцца памятныя мерапрыемствы.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя