Ісці на выбары ці не?



Недахоп інфармацыі пра кандыдатаў у дэпутаты і недавер да вынікаў выбараў паставіў шмат людзей перад выбарам: што лепш – ісці на выбары ці не. Па словах паэта і палітыка Уладзіміра Някляева на выбары лепш не хадзіць:

– На тых выбарах ніхто не лічыў галасы. Тое ж самае будзе зараз. Хто не мае розуму – няхай ідзе і галасуе. А хто мае – хай пасядзіць дома.

Мінакі:

– За балаболку галасаваць не буду.

– Ігнор выбарам!

– Мы трапілі ў дзіўную сітуацыю: і не пайсці кепска, і пайсці за Караткевіч – кепска. І ўсё ж я лічу, што трэба прагаласаваць за Караткевіч.

Віктар Сырыца:

– Трэба, каб сам чалавек вырашыў. Калі ён жыве добра, калі ў яго заробак вялікі, калі ў яго шмат правоў і з кожным годам больш і больш, тады няхай ідзе і галасуе. Але я не пайду.

Нягледзячы на перасцеражэнне дэмакратычных прадстаўнікоў не хадзіць хаця б галасаваць датэрмінова, людзі ідуць, але раз-пораз на ўчастках выяўляецца, што галасаваць ім прыказвае начальства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pogovorim.by