Іван Крук марыць вярнуць дэмакратыю



Вярнуць дэмакратыю ў беларускае грамадства – заветная мара жыхара Астраўца, актывіста супраць будаўніцтва Астравецкай АС Івана Крука. Ён сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

kruk2016

Стаўшы кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №51, ён, маючы досвет дэпутацтва ў мясцовых саветах, упэўнены, што здолее дапамагчы жыхарам Гародні.

– Дэпутаты ад улады нікому не дапамагаюць, яны служаць толькі ўладзе. У краіне не развіваецца дэмакратычнае грамадства. Дэпутаты нават прынялі „Дэкрэт аб дармаедах”. Яны не распрацоўваюць дэкрэты, а атрымліваюць іх з Адміністрацыі прэзідэнта.

Выступ Івана Крука пройдзе па мясцовым тэлебачанні 18-га жніўня ў 22.20. А радыёвыступ кандыдата ад  Аб’яднанай грамадзянскай партыі па гарадзенскім  радыё пройдзе 25-га жніўня.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя