Каля 90% расейцаў падтрымліваюць Пуціна



Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі паведамляе, што рэйтынг ухвалення дзейнасці Уладзіміра Пуціна пабіў новы рэкорд – 89,9%.

Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін

„Такі высокі ўзровень ухвалення працы прэзідэнта Расеі зафіксаваны, у першую чаргу, у сувязі з падзеямі ў Сірыі, авіяўдарамі расейскай авіяцыі па пазіцыях тэрарыстаў (гэтыя падзеі назвалі галоўнымі за мінулы тыдзень 26% рэспандэнтаў)”, – адзначаюць сацыёлагі.

Яны дадаюць, што ацэнкі дзейнасці Пуціна ўжо больш як паўтара года перасягаюць 80%. Рэйтынг Пуціна пачаў расці ўвесну 2014 года на фоне анексіі Крыма: у сакавіку 2014-га ён склаў у сярэднім 76,2%, у красавіку – 82,2%, у траўні – 86,2%.

svaboda.org