Кампанія “Права выбару 2016” прадставіла чарговую справаздачу



З некалькіх соцень заяўленых кандыдатур ад палітычных партый і арганізацый праз жорсткі ўладны фільтр у выбарчыя камісіі трапілі адзінкі. У Менску сёння прайшла прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў кампаніі назірання “Права выбару 2016”. На ёй прэзентавалі другую справаздачу па выніках фармавання выбарчых камісіяў усіх узроўняў.

Гаворыць каардынатар кампаніі “Права выбару” Алесь Сілкоў:

– Было цікава назіраць, як спадару Дабравольскаму, які ведае чатыры мовы, і быў двойчы дэпутатам, падглядваючы ў брашуру, задавалі пытанні, адказы на якімі самі ці ведалі.

Тым не менш, прадстаўнікі кампаніі “Права выбару” будуць працягваць супрацу з нешматлікімі прадстаўнікамі палітычных партый, якім усё ж пашчасціла трапіць у выбарчыя камісіі,” – падкрэслівае Алесь Сілкоў.

Беларускае Радыё Рацыя