Кандыдат: БТ скрала мае тэледэбаты



Ужо адзнятыя тэледэбаты кандыдатаў не пусцілі ў эфір. Пра гэта расказвае ўдзельнік дэбатаў, кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад партыі БНФ па сталічнай Кальварыйскай выбарчай акрузе Павел Старавойтаў.

– БТ скрала мае тэледэбаты. Адбыліся вельмі яскравыя тэледэбаты між кандыдатамі, якія вылучаюцца па маёй акрузе. Там 5 чалавек было. І вось на наступны дзень яны мне ператэлефанавалі і папрасілі прыйсці перазапісаць. Чаму? Яны адказалі, што не прыйшла адна жанчына з камуністычнай партыі, замест яе была давераная асоба, і так нельга. Але паводле заканадаўства – можна. Насамрэч яны камусьці паказалі і вырашылі не пускаць у эфір. Ну, і вось – цэнзура.

Гэта не першы выпадак, калі тэледэбаты або выступы апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты адвольна карэктуюцца супрацоўнікамі дзяржаўных тэлекампаній. З іх знікаюць нязручныя для дзейнай улады моманты.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск