Караткевіч аб’ехала дзесяць гарадоў Гарадзеншчыны



За некалькі дзён Таццяна Караткевіч здолела праехаць дзесяць гарадоў на Гарадзеншчыне. Яна пабывала ў Лідзе і Наваградку, Шчучыне і Скідалі, Бярозаўцы і Гародні, а сёння адбылася сустрэча ў Ваўкавыску.

k87

Большасць сустрэчаў адбывалася ў вызначаных месцах каля палацаў і дамоў культуры. На сустрэчы прыходзілі ад дзесяці чалавек як у Шчучыне – да амаль трох соцень гарадзенцаў, што завіталі ў залу Палаца “Цветліт”.

Што хвалявала на такіх сустрэчах жыхароў Гарадзенскай вобласці, распавядае кіраўнік штаба Таццяны Караткевіч па Гарадзеншчыне Зміцер Бандарчук:

– Асноўныя праблемы, што ўздымаюцца, гэта невялікія заробкі, малыя пенсіі, людзі страчваюць працу, а рэгіёне працы няма. У Бярозаўцы, напрыклад, уздымалася праблема экалогіі. Такая ж праблема і ў Скідалі. Улада не залежыць ад людзей. Людзі лічаць, што мясцовую ўладу трэба мяняць, і людзі самі яе мусяць выбіралі.

Агулам падчас сваёй агітацыйнай кампаніі Таццяна Караткевіч плануе наведаць 50 гарадоў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сустрэчаў Таццяны Караткевіч ў Шчучыне і Скідалі