Караткевіч: Беларусы змушаюць улады да дыялогу



Беларусы змушаюць улады да дыялогу, сказала ў нашым эфіры палітык з «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч пасля сустрэчы з кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Наталля Качанава праводзіла ў Жодзіне прыём па пытаннях дэкрэта №3 „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. На сустрэчу з чыноўніцай патрапілі і кіраўнікі кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў ды Таццяна Караткевіч:

— Тое, што адбываецца: вось гэты прыём Наталлі Качанавай і іншых прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, па сутнасці гэта дасягненне, звязанае з той колькасцю людзей, якія звяртаюцца і незадаволеныя рэальнай дзейнасцю гэтага Дэкрэта. Гэта можна сказаць дасягненне людзей, якія ў прынцыпе выклікалі ўлады на перамовы. І яны адбываюцца.

Наталля Качанава сказала, што ў адміністрацыі адсочваюць сітуацыю вакол Дэкрэта. Яна не разумее навошта людзі збіраюць подпісы за яго адмену, чыноўніца супраць вулічных пратэстаў. Заўтра ў Менску і іншых гарадах плануюцца вулічныя акцыі з патрабаваннем адмены дэкрэта №3 „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

 

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя