Караткевіч не запрасілі на інаўгурацыю Лукашэнкі



Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2015 года, старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч запрошаны на цырымонію інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая пройдзе 6 лістапада ў Палацы Незалежнасці.

Запрашэнне атрымаў таксама былы кандыдат у прэзідэнты, старшыня Ліберальна Дэмакратычнай Партыі – Сяргей Гайдукевіч. Былая кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч пакуль не атрымала запрашэння на інаўгурацыю:

– Думаю, што не атрымаю я гэтага запрашэння. Я не атрымала і запрашэння на тэлебачанне таму, што будзе гучаць альтэрнатыўная думка, а гэтага не хочуць напэўна.

Цырымонія ўступлення на пасаду Аляксандра Лукашэнкі ўпершыню будзе праходзіць у Палацы Незалежнасці. З месца правядзення мерапрыемства будзе весціся прамая трансляцыя па ўсіх каналах беларускага тэлебачання.

Анна Шайкоўская, беларускае Радыё Рацыя