Караткевіч сустракаецца з жыхарамі Берасцейшчыны



Актыўную пазіцыю ў падрыхтоўцы да выбараў на Берасцейшчыне заняла толькі каманда Таццяны Караткевіч і сама кандыдатка. Раней Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі Пінска, Лунінца і Мікашэвічаў. 30 верасня яна правядзе сустрэчы ў Баранавічах, Бярозе, Івацэвічах, Кобрыне і Берасці.

IMG_1482

Рыхтуе гэтыя сустрэчы давераная асоба Таццяны Караткевіч Валянцін Лазарэнкаў:

– Мы апавяшчаем насельніцтва, распаўсюджваем запрашэнні на сустрэчы з Таццянай Караткевіч.

Паралельна каманда Караткевіч рэкламуе вартасці Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, у якую ўваходзіць Таццяна Караткевіч. Пакуль улада не замінае гэтым сустрэчам, кажа Валянцін Лазарэнкаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце