Караткевіч у Гародні: два пікеты і сотні сэлфі з гарадзенцамі



Таццяна Караткевіч падчас акцыі па зборы подпісаў правяла ў Гародні два пікеты. Адзін – каля консульства Рэспублікі Польшча доўжыўся літаральна некалькі хвілін, а на другім – у самым цэнтры Гародні каля моладзевага цэнтра “Гродна” – было сабрана больш за сотню подпісаў.

unnamed2

Многія гарадзенцы  пабачаўшы бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры адмыслова падыходзілі, каб зрабіць сэлфі з палітыкам.

Пра паездкі Таццяны Караткевіч па Гарадзеншчыне распавядае Ігар Лялькоў, намесьнік кіраўніка выбарчага штабу:

– Нашыя паездкі па Беларусі – гэта, напэўна, пакуль самая цікавая частка кампаніі. Таму што, сапраўды, для нас вельмі важна даведацца, як рэагуюць на кандыдата звычайныя людзі ў глыбінцы, якія ў іх ёсць пажаданні, праблемы. Для гэтага мы, уласна кажучы, сюды і ездзім.

У Гародні абышлося без інцыдэнтаў, нагадаем, што падчас акцыі ў Шчучыне, пабачыўшы бел-чырвона-белы сцяг, “пільны” жыхар выклікаў міліцыю.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня