’’Кава-гарбата-АГП’’ пра магчымасці правядзення прэзідэнцкай кампаніі



Абмеркаваць магчымасці правядзення прэзідэнцкай кампаніі і вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ад прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў запрашаюць у Берасці. Тут 29 красавіка ў офісе Аб’яднанай Грамадзянскай партыі пройдзе чарговай сустрэча ’’Кава-гарбата-АГП’’. Кіраўнік Цэнтру па працы з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў па берасцейскай вобласці Уладзімір Вуек распавёў пра тое, у чым актуальнасць абмеркавання прэзідэнцкай кампаніі:

– Наша галоўная мэта – абмеркаваць магчымыя сцэнары прэзідэнцкай кампаніі ў рэгіёнах.  У сваю чаргу АГП будзе прапаноўваць свой сцэнар, у якім наша галоўная мэта – не дапусціць легітымнасці гэтых выбараў. Таму што, калі мы дапусцім гэта, выбары прызнаюць і замежныя палітыкі, бо такі трэнд – трэнд пацяплення – сёння назіраецца. Гэта паставіць кропку на ўсіх папярэдніх кампаніях, якія не прызнавала Еўропа.

“Акрамя таго нашая задача –  абмеркаваць, ці трэба ісці да канца на прэзідэнцкіх выбарах або здымаць кандыдатуры і праводзіць актыўны байкот”, – дадаў палітык.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце