Кіраўнік МЗС Нямеччыны напісаў адкрыты ліст



У рэдакцыю газеты „СБ – Беларусь сегодня” звярнулася Амбасада Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына ў Беларусі з просьбай апублікаваць на старонках „СБ” зварот з нагоды пачатку Вялікай айчыннай вайны міністра замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэра Штайнмаера.

Франк-Вальтэр Штайнмаер

У лісце, сярод іншага, адзначаецца, што „немцы бязмерна ўдзячныя расейцам, украінцам, беларусам і іншым народам былога Савецкага Саюза за тое, што яны ў абліччы злачынстваў, учыненых III Рэйхам ад імя нямецкага народа, працягнулі нам руку ў знак прымірэння. А таксама за тое, што на глебе траўматычнага досведу вайны і жорсткай варожасці, гвалту і варварства, пакут і гвалтоўнага перасялення магло ўтварыцца нешта, што абʼядноўвае нас, усталяваліся партнёрскія і нават сяброўскія адносіны”.

Франк-Вальтэр Штайнмаер напісаў, што пасля заканчэння вайны прайшло 70 гадоў, а краіны падтрымліваюць плённыя дыпламатычныя, палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі з усімі дзяржавамі, якія ўтварыліся пасля распаду Савецкага Саюза.