Кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея запрасілі ў Варшаву



Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея чакаюць у Варшаве „найбліжэйшым часам”. Адпаведнае запрашэнне перадаў пасол Польшчы Конрад Паўлік на сустрэчы з намеснікам кіраўніка МУС Беларусі Аленай Купчыной 21 верасня ў Менску.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні інтэнсіфікацыі беларуска-польскага супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба МЗС.

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі наведаў Беларусь у сакавіку гэтага года.

belapan.by

Фота kp.by