Колькі расейскіх вайскоўцаў цяпер на мяжы з Украінай?



На мяжы Расейскай Федэрацыі ды Украіны знаходзіцца каля 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта афіцыйна паведаміў спікер Адміністрацыі прэзідэнта Украіны па пытаннях Антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка.

Пра вайсковыя эшалоны, якія рэгулярна прыбываюць з Сібіры і Урала на расейска-украінскую мяжу амаль штодня паведамляюць і украінскія і сусветныя СМІ. Найбольшыя актыўнасць расейскіх вайскоўцаў назіраецца на тэрыторыі непрызнаных ДНР і ЛНР, а таксама на тэрыторыі анексаванага Крыма.

У адміністрацыі украінскага прэзідэнта паведамляецца, што толькі на Данбасе знаходзіцца каля 50-60 тысяч вайсковаслужбоўцаў Расейскай Федэрацыі. Узмоцненая вайсковая групоўка фармуецца і на поўначы Крымскага паўвострава. Спікер адміністрацыі прэзідэнта Украіны па пытаннях антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка падкрэслівае, што эскалацыя канфлікту будзе мець крывавыя наступствы як для расейскага так і украінскага бакоў. Пакуль, паводле украінскага высокапасадаўцы, Расея толькі ўзважвае сілы і праводзіць выведку.

Эскалацыя вайсковай актыўнасці Расейскай Федэрацыі адбываецца падчас перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, якія праходзяць у Менску.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя