Кветкі і знічы каля Пасольства Францыі ў Варшаве



Першыя знічы пачалі гарэць ужо ўчора ўначы. Людзі, звязаныя з Францыяй, палітыкі і простыя жыхары польскай сталіцы, таксама як і людзі ва ўсім свеце, прыходзяць пад будынак пасольства, каб выказаць сваю салідарнасць з ахвярамі трагічных падзей, запаліць знічы і ўскласці кветкі.

1

– Жывем у тым самым свеце, у той самай Еўропе. Загінулі невінаватыя людзі.

– Учора на „Нарадовым” стадыёне адбываўся матч, калі нешта падобнае адбылося б у нас, то не стаялі б тут і не размаўлялі б, толькі сядзелі б дома і баяліся з яго выйсці.

– Французская палітыка ў справе эмігрантаў не здае экзаменаў. Мультыкультуралізм, які быў прадстаўлены праз французскі ўрад, не дае эфекту.

– Моцна салідарызуюся з Францыяй і з усімі іншымі краінамі, якія падтрымаюць Францыю і будуць змагацца з тэрарызмам.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя. Варшава. Фота аўтара.