Лаўроу: Расея «маштабна папрацуе» над аб’яднаннем «русского мира»



Падтрыманне расейскай супольнасці за мяжой – безумоуны знешнепалітычныпрыярытэт Расеі, заявіў міністр замежных спраў Расеі напярэдадні Сусветнага кангрэсу расейскіх суайчыннікаў.

Артыкул Лаўрова на сваіх старонках апублікавала «Расейская газета».

Сярод механізмаў падтрымання «Русского мира» міністр пералічыў розныя фонды:

«У тым ліку абарона правоу суайчыннікаў, супраца з рускамоунай замежнай прэсай, штогадовыя тэматычныя форумы, канферэнцыі і злёты, вучэбна-адукацыйныяпаездкі».

Паводле Лаўрова, «антырасейскія дзеянні Вашынгтона і Бруселю, уключаючы ўвядзенне аднабаковых забаронаў, не паўплывалі на дыялог з супольнасцямі».

Расейская абшчына за мяжой налічвае каля 30 мільёнаў асобаў і ўваходзіць у чацвёрку самых буйных дыяспараў свету.

belsat.eu