Ліда вылучыла дэлегатаў на з’езд БНФ



У Лідзе прайшоў раённы сход актывістаў партыі БНФ. Такім чынам, сябры раённай арганізацыі вылучылі сваіх дэлегатаў ад Лідчыны на пазачарговы рэспубліканскі з’езд, прысвечаны выбарам у беларускі парламент.

DSCF5755

Па словах кіраўніка раённай арганізацыі БНФ Станіслава Судніка, мясцовыя актывісты гатовыя ісці на парламенцкія выбары як у якасці кандыдатаў, так і сябраў ініцыятыўных груп.

– Мы гатовыя ісці на выбары. І калі з’езд партыі прыме рашэнне аб вылучэнні, значыць так і будзе.

Пазачарговы з’езд партыі БНФ адбудзецца ў Менску 23 ліпеня. Адной з галоўных мэтаў яго правядзення з’яўляецца вылучэнне сваіх кандыдатаў на надыходзячыя парламенцкія выбары паводле партыйнага спіса.

DSCF5746

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара